Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

Мая малая Раздзіма - Рагачоў

Дата: 15 апреля 2018 в 19:59
<header>

Мая малая Раздзіма - Рагачоў!

</header>

лучшая сгущёнка, згушчанка

Рагачоў упершыню ўзгадваецца ў пісьмовых крыніцах пад 1142 годам.

Гэта адзін са старажытнейшых гарадоў Беларусі. Астанкі гарадзішча паблізу ўпадзення Друці ў Днепр, прадметы быту старажытных людзей, знойдзеныя пры яго раскопках, дазваляюць зрабіць вывад, што Рагачоў узнік не на голым месцы. Пасяленне, што знаходзілася на Замкавай гары, было ўмацаваным пунктам аднаго з усходнеславянскіх плямёнаў і пазней ператварылася ў горад, які меў багатыя магчымасці для гандлёвых зносін з суседзямі. Перш за ўсё па Дняпры — вялікай рацэ жыцця. Грашовыя клады, знойдзеныя на берагах Дняпра і Друці, сведчаць аб гандлёвых сувязях Рагачова з далёкімі замежнымі краінамі. Сярод знаходак сустракаюцца візантыйскія і арабскія манеты, манеты шэрага дзяржаў сярэдневякоўя. Гэта наводзіць на думку, што горад існаваў значна раней летапіснага ўпамінання. Есць некалькі меркаванняў наконт яго назвы. На думку некаторых даследчыкаў, слова «Рагачоў» паходзіць ад літоўскага «рагас» (святыня, алтар), другія лічаць, што назва гэта ўтварылася таму, што горад стаіць на рагу паміж руслам Дняпра і вусцем Друці. Магчыма таксама, што яго радаслоўная ідзе ад уласнага імя Рогач, якое ў старажытнаславянскіх мовах сустракаецца даволі часта.

На працягу стагоддзяў Рагачоў быў уцягнуты ў вадаварот буйных падзей, пастаянна з’яўляўся прадметам княжацкіх міжусобіц, мэтай многіх заваёўнікаў. Нападзенні полаўцаў, нашэсці мангола-татарскіх орд, крыжакоў, якія аслабілі рускую зямлю і аблегчылі задачу літоўскіх феадалаў, таксама імкнуўшыхся адарваць ад яе частку ўладанняў. У канцы XIII стагоддзя Рагачоў разам з Оршай увайшоў у склад Вялікага княства Літоўскага, дзе знаходзіўся амаль да канца XV стагоддзя.

Пасля заключэння Люблінскай уніі ў 1569 годзе і стварэння аб’яднанай польска-літоўскай дзяржавы — Рэчы Паспалітай эксплуатацыя мясцовага насельніцтва яшчэ больш узмацнілася, насільна насаджалася каталіцтва. Жыхары Рагачова процістаялі напору каталіцкай царквы, вялі барацьбу супраць феадалаў. Рагачоўцы з радасцю адкрывалі вароты казацка-сялянскім атрадам Налівайкі, Дубіны, Залатарэнкі, разам з пасланцамі Багдана Хмяльніцкага грамілі панскія маёнткі, распраўляліся са сваімі прыгнятальнікамі.

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе ўсходнія землі Беларусі адышлі да Расійскай імперыі. Праз год быў складзены і зацверджаны першы геаметрычны план Рагачова, яшчэ праз 4 гады яму быў прысвоены герб — у ніжняй частцы шчыта, у залатым полі, маляваўся чорны баранаў рог, які ўказваў на назву горада. Выгаднае геаграфічнае размяшчэнне Рагачова садзейнічала развіццю ў ім лясных і суднавых промыслаў, розных рамёстваў і гандлю. Ен быў важным пунктам на гандлёвым шляху, які праходзіў па Дняпры паміж Магілёвам і Кіевам. Аднак нашэсце французаў перапыніла развіццё эканомікі і культуры горада. Непадалёк ад яго ішлі буйныя баі паміж корпусам генерала Раеўскага, які прыкрываў пераправу праз Днепр ля Старога Быхава арміі Баграціёна, і пераўзыходзячымі сіламі праціўніка. У павеце сталі дзейнічаць партызаны. Такім чынам, насельніцтва Рагачова ўнесла свой уклад у разгром напалеонаўскай арміі.

У 1810 годзе ў горадзе было адкрыта павятовае вучылішча, у якім займаліся хлопчыкі з прывілеяваных сем’яў. Да канца XIX стагоддзя паявіліся яшчэ прыватнае 2-класнае вучылішча, царкоўнапрыходская школа і школа пісьменнасці. Аднак іх было недастаткова, каб адукацыю атрымлівалі ўсе дзеці. Так, у 1888/1889 вучэбным годзе ў Рагачоўскім павеце з 34 тыс. іх навучалася толькі крыху больш за 4 тыс. Зразумела, што пры такой сітуацыі адукацыя для дзяцей працоўных была недапушчальнай раскошай.

Адмена прыгоннага права садзейнічала развіццю капіталістычных адносін і ў Беларусі. У Рагачове нараду з харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасцю хутка развіваліся гарбарная, канатна-вяровачная і цагельная вытворчасці. Штогод у горадзе праводзіліся 3 шматдзённыя кірмашы, на якія з’язджаліся купцы з усёй губерні. У канцы XIX стагоддзя былі пабудаваны казармы, дзе размясціўся Гурыйскі пяхотны полк, невялікі драўляны мост праз Друць, уступілі ў строй лесазавод і кардонная фабрыка.

Новы штуршок эканоміка і культура горада атрымалі ў пачатку XX стагоддзя. Паяўляюцца новыя забудовы, на вуліцах устанаўліваюцца газавыя ліхтары, адкрываюцца платнае рэальнае вучылішча, першы тэатр «Мадэрн». Развіццю прамысловасці і гандлю садзейнічала наяўнасць чыгункі Пецярбург — Адэса, суднаходнага Дняпра і шасейнай дарогі, звязаўшай Рагачоў з найбольш развітымі раёнамі Расійскай дзяржавы. 3 развіццём капіталістычных адносін узмацнілася эксплуатацыя працоўных. У народных масах узрастала незадаволенасць існуючымі парадкамі. Гарачы водгук сярод рабочых знаходзілі лістоўкі і пракламацыі, якія распаўсюджваў на Гомельшчыне Палескі камітэт РСДРП. У знак пратэсту супраць расстрэлу мірнай дэманстрацыі ў Пецярбургу 9 студзеня 1905 года яны правялі сходы, на якіх кляймілі ганьбай злачынствы царскага ўрада. Пад уплывам выступленняў рабочых узмацніўся рух сялян. К лету 1905 года хваляванні ў вёсцы дасягнулі найбольшага напалу. На іх падаўленне пасылаліся карныя атрады, якія жорстка распраўляліся з «бунтаўшчыкамі». Аднак, нягледзячы на рэпрэсіі і пагромы, працоўныя актыўна ўдзельнічалі ў рэвалюцыйным руху і пасля.

2 сакавіка 1917 года, калі да Рагачова дайшла вестка аб звяржэнні манархіі, рабочыя, рамеснікі, салдаты мясцовага гарнізона, навучэнцы рэальнага вучылішча выйшлі на дэманстрацыю. 27 сакавіка ў будынку гарадскога тэатра «Мадэрн» адбыўся сход, на якім быў выбраны Савет рабочых дэпутатаў. Адначасова быў створаны Савет салдацкіх дэпутатаў. 20 мая яны аб’ядналіся. Савет выпускаў сваю газету «Наша свабоднае слова». 31 жніўня 1917 года аформілася бальшавіцкая арганізацыя Рагачова і быў выбраны яе камітэт, які распачаў прыём у члены РСДРП. Колькасны састаў арганізацыі і яе аўтарытэт сярод працоўных раслі. У другой палавіне кастрычніка бальшавікі дабіліся ўнушальнай перамогі: атрымалі большасць месц у Савеце. 26 кастрычніка (8 лістапада па н. ст.) 1917 года, калі была атрымана тэлеграма аб перамозе сацыялістычнай рэвалюцыі ў Петраградзе, бальшавікі сабралі экстраны партыйны сход, на якім былі зачытаны першыя’ дэкрэты Савецкай улады, прынятыя на II Усерасійскім з’ездзе Саветаў. У сярэдзіне лістапада ўлада ў горадзе і павеце перайшла ў рукі Савета рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

Паслякастрычніцкія старонкі гісторыі горада дапытлівы падарожнік можа прачытаць на сценах дамоў, на шырокай плошчы, дзе ўзвышаецца мармуровая стэла ў гонар воінскіх часцей і злучэнняў, якія вызвалілі Рагачоў у лютым 1944 года. Ідучы па цэнтральнай вуліцы, што носіць імя У. I. Леніна, звяртаеш увагу на абеліскі, якія нагадваюць жывым аб барацьбітах за ўстанаўленне Савецкай улады, аб яе абаронцах у гады суровых ваенных выпрабаванняў. Надпіс на адным з іх гаворыць: «Тут пахаван Адольф-Віліс Цымерман, па-зверску забіты паўстаўшымі эсэрамі ў 1919 годзе». Член партыі з 1917 года, удзельнік Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, латыш Цымерман, паводле слоў П. М. Лепяшынскага — арганізатара доследнай школы-камуны ў Літвінавічах, аднаго з саратнікаў У. I. Леніна, прымаўшага актыўны ўдзел ва ўстанаўленні Савецкай улады ў павеце, быў жыццярадасным, шматабяцаючым юнаком, адданым камуністам і сапраўдным героем. У той час прыфрантавы Рагачоў пастаянна падвяргаўся небяспецы нападу інтэрвентаў. Аб гэтым сведчыць яшчэ адзін абеліск у гарадскім скверы, дзе пахаваны 20 чырвонаармейцаў 10-га Мінскага стралковага палка, загінуўшых у барацьбе з белапалякамі ў лістападзе 1919 года. У дзень святкавання другой гадавіны Вялікага Кастрычніка, калі вораг хацеў заліць вуліцы горада крывёю яго абаронцаў і жЫхароў, яны першымі прынялі ўдар на сябе ля вёскі Бортнікі, што па дарозе ад Бабруйска. Жменька герояў загінула, але каварным задумам праціўніка не суджана было збыцца. На франтах грамадзянскай вайны па-геройску змагаліся за Савецкую ўладу многія рагачоўцы. Адна з вуліц горада названа імем вядомага савецкага ваеннага дзеяча камкора Б. С. Гарбачова. Барыс Сяргеевіч камандаваў палком, затым брыгадай у праслаўленай Першай Коннай арміі, быў адным з саратнікаў С. М. Будзённага. Былы батрак з вёскі Забалацце, рабочы-чыгуначнік вырас да камандуючага войскамі Забайкальскай, Уральскай ваенных акруг, члена Ваеннага савета пры Наркамаце абароны СССР.

Тутэйшая зямля дала краіне нямала слаўных імён. У музеі народнай славы, адкрытым у горадзе больш чым 20 гадоў назад, яны ўпісаны на відных месцах. Першым у гэтай галерэі стаіць імя П. Г. Смідовіча — аднаго з саратнікаў У. I. Леніна, затым ідуць імёны ўдзельнікаў грамадзянскай вайны, ударнікаў першых пяцігодак, калгасных актывістаў. У Рагачоўскім раёне нарадзіліся народны пісьменнік БССР вядомы савецкі драматург Андрэй Макаёнак і паэт Алесь Жаўрук. Адсюль пачынаўся жыццёвы шлях народнага пісьменніка БССР Міхася Лынькова, які вучыўся ў Старасельскай школе і гарадской настаўніцкай семінарыі, выкладаў у Свержанскай школе. Рагачоўшчына — радзіма многіх вядомых вучоных, дзяржаўных і партыйных дзеячаў. Важкі ўклад унеслі рагачоўцы ў пер*амогу над злейшым ворагам чалавецтва — нямецкім фашызмам. 18 Герояў Савецкага Саюза і 2 поўныя кавалеры ордэнаў Славы — з Рагачоўскага раёна. Пошук тых, хто вызначыўся ў баях за Радзіму, працягваецца.

3 ваенных гадоў у рагачоўскіх вёсках засталося 18 брацкіх магіл. Аднак не змаглі акупанты паставіць насельніцтва раёна на калені, зрабіць’ рабамі. У партызанскіх атрадах Рагачоўшчыны супраць фашыстаў змагалася каля 8 тыс. байцоў, у самім горадзе і многіх вёсках дзейнічалі падпольныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі. Знявечаным і разбураным паўстаў перад савецкімі воінамі вызвалены горад. Вось што пісаў аб ім тады ваенны журналіст: «Мы правялі дзве гадзіны ў Рагачове, і за гэты час нам расказалі столькі аб нямецкіх злачынствах, што аб іх можна напісаць сотні старонак». Які ж ён сёння, гэты старажытны горад? Усё гэтак жа спакойна нясуць па свабоднай зямлі свае воды Днепр і Друць, абмываючы яго з усходу і захаду. Але змяненні, якія адбыліся на іх берагах, нялёгка апісаць. У ліпені 1917 года мясцовая буржуазная газета «Эхо» паведамляла, што «адзіны ліхтар каля гарадскога тэатра яшчэ больш узмацняў халодную цемру начэй». Цяпер над Рагачовам — зорны россып электрычных агнёў, лес тэлевізійных антэн. Людзі жывуць у сучасных шматпавярховых дамах, горад газіфікаван. На яго асфальтаваных вуліцах, у парках і скверах заўсёды мнагалюдна. Гэтаму ён у многім абавязан сваёй аўтастанцыі, якая абслугоўвае пасажыраў з многіх месц Беларусі, Расіі, Украіны. Прыязджаюць яны сюды і па чыгунцы. Есць таксама рачная прыстань на Дняпры. У Рагачове гасцей прыцягваюць не толькі выдатныя мясціны. Горад і яго наваколле ўсё больш набываюць рысы курортнай зоны, што, між іншым, не перашкадждае далейшаму развіццю харчовай, лёгкай, дрэваапрацоўчай прамысловасці. У рэспубліцы і за яе межамі добра вядома прадукцыя тутэйшага малочнакансервавага камбіната, плодаагародніннага завода, мэблевай фабрыкі і іншых прадпрыемстваў.

Рагачоўцы любяць свой горад. Кожнаму, хто тут бывае, кідаецца ў вочы чысціня яго вуліц, сквераў і паркаў, дагледжаная тэрыторыя вакол помнікаў і абеліскаў.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.