ЗАЦВЯРДЖАЮ Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь А.У.Кадлубай « » 2023г. Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе» ЗМЕСТ: I. Агульныя палажэнні. II. Актуальныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе. 2.1. Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. 2.2. Ваенна-патрыятычнае выхаванне. 2.3. Духоўна-маральнае выхаванне. 2.4. Экалагічнае выхаванне. 2.5. Выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і навыкаў здаровага ладу жыцця. 2.6. Выхаванне псіхалагічнай культуры. 2.7. Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне. 2.8. Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй. 2.9. Сацыяльна-педагагічная падтрымка вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі. ДАДАТКІ Дадатак 1. Каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат. Дадатак 2. Пералік вучэбных праграм факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці. Дадатак 3. Метадычныя рэкамендацыі «Аб арганізацыі дзейнасці сцягавых груп ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі». Дадатак 4. Вядзенне праграмна-плануючай дакументацыі выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Дадатак 5. Умовы правядзення IХ рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. 2 I. Агульныя палажэнні У гэтым інструктыўна-метадычным пісьме прадстаўлены прыярытэтныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў новым навучальным годзе. Звяртаем увагу, што ўсе складнікі выхавання, прадугледжаныя Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі і Канцэпцыяй бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, абавязковыя для рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Мерапрыемствы па рэалізацыі асноўных напрамкаў работы вызначаны Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гг. Да пачатку новага навучальнага года распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па вядзенні праграмна-плануючай дакументацыі выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (дадатак 4). Асаблівую ўвагу пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе неабходна надаць ідэалагічнаму, грамадзянскаму, патрыятычнаму і ваеннапатрыятычнаму выхаванню, духоўна-маральнаму выхаванню, фарміраванню здаровага ладу жыцця і прафілактыцы шкодных залежнасцей, арганізацыі ўзаемадзеяння з сям’ёй. Пры планаванні выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі трэба абапірацца на каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат (дадатак 1). Мэтазгодна працягнуць практыку правядзення адзіных урокаў, прысвечаных Дню ведаў (1 верасня), Дню народнага адзінства (17 верасня), Дню Канстытуцыі (15 сакавіка), 81-й гадавіне трагедыі ў Хатыні (22 сакавіка), Дню яднання народаў Беларусі і Расіі (2 красавіка), Дню Перамогі (9 мая), Дню сям'і (15 мая). Інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для іх правядзення будуць размешчаны ў раздзеле нацыянальнага адукацыйнага партала: https://vospitanie.adu.by/ / Арганізацыя выхавання /Адзіныя ўрокі. Урокі Памяці. Першы ўрок 1 верасня 2023 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прымеркаваны да Года міру і стварэння і пройдзе пад назвай «Беларусь і Я – дыялог міру і стварэння». Пры арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна забяспечыць выкарыстанне афіцыйных крыніц прававой інфармацыі. Першакрыніцай дакладнай і актуальнай прававой інфармацыі з'яўляецца эталонны банк даных прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, які фарміруецца Нацыянальным цэнтрам прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь і распаўсюджваецца ў складзе інфармацыйна-пошукавых сістэм (далей – ІПС) «ЭТАЛОН» і «ЭТАЛОНONLINE» (www.etalonline.by). У гэтых сістэмах прадстаўлены поўны масіў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у актуальным стане, а таксама карысныя матэрыялы правапрымяняльнага характару (даведачная інфармацыя, формы дакументаў, аналітыка, судовая практыка і іншае). 3 Для зручнасці выкарыстання прававой інфармацыі работнікамі сферы адукацыі ў прафесійнай дзейнасці ў ІПС «ЭТАЛОН» и «ЭТАЛОН-ONLINE» функцыянуюць і пастаянна абнаўляюцца наступныя тэматычныя банкі даных (далей – БД): БД «Адукацыя», якая змяшчае прававыя акты, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў сферы адукацыі, пытанні атрымання адукацыі розных ступеней і ўзроўняў, сацыяльнай падтрымкі і абароны вучняў, арганізацыі аздараўлення дзяцей, напрамкі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі, у тым ліку па сацыяльнай падтрымцы адораных вучняў і студэнтаў , акты міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы адукацыі, а таксама прававыя акты, якія рэгламентуюць прафесійную дзейнасць педагагічных работнікаў; БД «Правы непаўналетніх», у які ўключаны дакументы, якія тычацца прававога становішча дзяцей, атрымання імі адукацыі, ажыццяўлення працоўнай дзейнасці, пытанняў, звязаных з прафілактыкай безнагляднасці непаўналетніх, іх адказнасці, а таксама прававыя акты па процідзеянні гандлю людзьмі; БД «Прававыя асновы дзяржаўнай ідэалогіі», у якім сістэматызаваны дакументы, якія тычацца канстытуцыйных асноў дзяржаўнага ладу, дзейнасці грамадскіх аб'яднанняў, дзяржаўнай інфармацыйнай, сацыяльнай і маладзёжнай палітыкі і іншых. З мэтай фарміравання прававой культуры вучняў створаны і функцыянуе Дзіцячы прававы сайт www.mir.pravo.by. Гэты рэсурс дапамагае зразумець вучням, што такое права, і атрымаць першапачатковыя юрыдычныя веды, расказвае аб заканадаўстве Рэспублікі Беларусь і правах грамадзян нашай краіны. Пры арганізацыі выхаваўчай работы рэкамендуецца выкарыстоўваць дапаможнікі з грыфам «Рэкамендавана навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Пералік вучэбных праграм факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, змяшчаецца ў дадатку 2. Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, электронныя версіі дапаможнікаў па выхаваўчай рабоце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія атрымалі грыф, размешчаны ў раздзеле нацыянальнага адукацыйнага партала: https://vospitanie.adu.by/ Арганізацыя выхавання / Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў. Звяртаем увагу, што пры арганізацыі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі неабходна афармляць вучэбныя праграмы дадатковай адукацыі ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмна-плануючай дакументацыі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Актуальную інфармацыю, метадычныя і сцэнарныя распрацоўкі па арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы змяшчаюць рэспубліканскія навукова-метадычныя часопісы «Выхаванне і дадатковая адукацыя», «Здаровы лад жыцця», псіхалагічны і сацыяльна-педагагічны 4 часопіс «Диалог», навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс «Веснік адукацыі». II. Актуальныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2023/2024 навучальным годзе 2.1. Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне 2023 год аб'яўлены Годам міру і стварэння. Асноўнай ідэяй правядзення Года міру і стварэння з’яўляецца ўмацаванне ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Зыходзячы з гэтага, установам адукацыі пры арганізацыі выхаваўчай работы трэба акцэнтаваць увагу на фарміраванні ў вучняў разумення важнасці міру і згоды ў грамадстве, усведамлення ролі іх продкаў у дасягненні і захаванні міру на нашай зямлі, гатоўнасці да актыўных стваральных дзеянняў на карысць сваёй Радзімы. Установам адукацыі таксама рэкамендуецца запланаваць удзел у мерапрыемствах, абазначаных у Рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенні ў 2023 годзе Года міру і стварэння (Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 01.02.2023 № 93). 25 лютага 2024 года будуць праведзены выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь. У межах падрыхтоўкі вучняў да ўсвядомленага выканання ролі выбаршчыка ў будучым установам агульнай сярэдняй адукацыі неабходна прадугледзець правядзенне мерапрыемстваў па азнаямленні вучняў з выбарчым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, працягнуць работу па далучэнні вучняў да дзейнасці маладзёжных кансультатыўна-дарадчых органаў (парламент, савет, палата) пры заканадаўчых (прадстаўнічых) або выканаўчых органах дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь, а таксама органаў вучнёўскага самакіравання. Рэкамендуем выкарыстоўваць у адукацыйным працэсе кнігу «Детям о Конституции. Просто о главном» (аўтары Васілевіч Р. А., Еўдакімава Ю. В.), выдадзеную ў выдавецтве «Адукацыя і выхаванне», якая дапаможа вучням малодшага школьнага ўзросту пазнаёміцца з асноўнымі палажэннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правамі і абавязкамі грамадзян. У маляўніча ілюстраваным выданні з дапамогай аналогій і яркіх прыкладаў са штодзённага жыцця вучні спасцігнуць асноўныя нормы прававой адукаванасці, даведаюцца пра багатыя заканатворчыя традыцыі нашага народу. Для фарміравання ў вучняў актыўнай грамадзянскай пазіцыі, назапашвання ў іх досведу сацыяльна значнай дзейнасці ўстановам адукацыі трэба працягнуць работу па далучэнні вучняў да ўдзелу ў мерапрыемствах і акцыях грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, якія праводзяцца ГА «БРПА» і ГА «БРСМ». Важным напрамкам ідэалагічнага выхавання застаецца работа па фарміраванні ў вучняў паважлівых адносін да дзяржаўнай сімволікі. Трэба 5 надаць належную ўвагу падтрыманню куткоў дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі ў належным стане, выкананню Дзяржаўнага гімна, выкарыстанню дзяржаўных сімвалаў пры правядзенні ўрачыстых сходаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да знамянальных дат і дзяржаўных свят. У 2023/2024 навучальным годзе ўстановам адукацыі трэба працягнуць работу па фарміраванні ў вучняў уменняў аналізаваць інфармацыю аб сацыяльных з'явах і працэсах, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства, у тым ліку праз рэалізацыю інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» («ШАГ») для V–VII, VIII–XI класаў. Рэкамендацыі па рэалізацыі гэтага праекта ў новым навучальным годзе будуць размешчаны ў раздзеле нацыянальнага адукацыйнага партала: https://vospitanie.adu.by/ Арганізацыя выхавання / Школа Актыўнага Грамадзяніна. Інфармацыйныя і метадычныя матэрыялы для арганізацыі мерапрыемстваў праекта будуць размяшчацца на нацыянальным адукацыйным партале штомесяц. Да 2023/2024 навучальнага года распрацавана інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб вывучэнні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі матэрыялаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны». Пісьмо размешчана на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс. 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Інструктыўна-метадычныя пісьмы). У 2023/2024 навучальным годзе значнае месца павінна быць адведзена падрыхтоўцы святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецкафашысцкіх захопнікаў. Установам агульнай сярэдняй адукацыі асаблівую ўвагу трэба надаць арганізацыі пазаўрочных мерапрыемстваў, прысвечаных подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, правядзенню ўрокаў Памяці з выкарыстаннем інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь аб расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны; запланаваць удзел у тэматычных мерапрыемствах і акцыях. Метадычныя рэкамендацыі па асвятленні палітыкі генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны з выкарыстаннем інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў і дакументаў па расследаванні крымінальнай справы, прадстаўленых Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь, а таксама прэзентацыі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс 2023/2024 /Агульная сярэдняя адукацыя /Метадычныя рэкамендацыі, указанні/. Звяртаем увагу, што ў межах расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь атрыманы звесткі, у тым ліку раней невядомыя, аб населеных пунктах, поўнасцю або часткова знішчаных у гады акупацыі і не адноўленых пасля вайны. У адпаведнасці з заключэннем часовай міжведамаснай рабочай групы, створанай распараджэннем Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь ад 01.12.2022 № 409р 6 для вывучэння звестак, атрыманых падчас расследавання крымінальнай справы, «Хатынскі спіс» дапоўнены 30 населенымі пунктамі, якія падзялілі лёс вёскі Хатынь. Высветлена, што колькасць знішчаных разам з жыхарамі і не адноўленых пасля вайны вёсак – не менш за 270. Таксама выяўлена, што колькасць знішчаных поўнасцю або часткова, у тым ліку разам з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў, – не менш за 11 726. Пры падрыхтоўцы мерапрыемстваў па азнаямленні вучняў з палітыкай генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны можна выкарыстоўваць кнігу «Последние свидетели». У ёй выкладзены сведчанні дзясяткаў мірных жыхароў, партызан, відавочцаў карных аперацый і масавых расстрэлаў, прыводзяцца даныя і ўдакладненыя лічбы з малавядомых архіўных дакументаў. У найбліжэйшы час выданне паступіць у кнігарні ААТ «Белкніга», яго ўзроставая катэгорыя – 12+. На працягу навучальнага года неабходна працягвацьработу па далучэнні вучняў да дзейнасці па доглядзе і добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў, помнікаў, абеліскаў, мемарыяльных комплексаў (пасадка дрэў, догляд паркаў, сквераў, алей, якія ўвекавечваюць памяць абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў), па стварэнні віртуальных маршрутаў і карт-схем памятных месцаў ваеннай гісторыі, арганізацыі турысцка-экскурсійнай дзейнасці вучняў па памятных мясцінах (мемарыяльных комплексах, музеях) з мэтай захавання памяці аб ахвярах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і іншае. У 2020–2022 гг. Нацыянальным інстытутам адукацыі ў выніку выканання навуковых даследаванняў былі распрацаваны інтэрактыўныя дыдактычныя матэрыялы па вывучэнні памятных мясцін Вялікай Айчыннай вайны. Матэрыялы пабудаваны на выкарыстанні розных крыніц гістарычных ведаў: гістарычных дакументаў, біяграфічных даных, літаратурна-мастацкіх тэкстаў, успамінаў удзельнікаў ці сведкаў падзей. Распрацаваныя матэрыялы забяспечваюць фарміраванне ў вучняў павагі да гістарычнага мінулага нашай краіны, патрыятызму, пачуцця гонару за подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, імкнення да вывучэння памятных мясцін, павышэнне вучэбнай матывацыі вучняў і іх сацыяльнай актыўнасці. Распрацаваныя матэрыялы размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Электронныя адукацыйныя рэсурсы» (BoxApps). На фарміраванне гістарычнай памяці, павагі да сваёй Айчыны, народа, мовы, беларускай культуры, нацыянальных традыцый і звычаяў накіравана серыя навукова-папулярных выданняў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Я горжусь! / Я ганаруся!», падрыхтаваная выдавецтвам «Адукацыя i выхаванне» па замове Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якая ўключае 14 кніг на беларускай і рускай мовах: Страна, в которой я живу / Краiна, у якой я жыву. Герб. Флаг. Гимн. Государственные символы Республики Беларусь / Герб. Сцяг. Гiмн. Дзяржаўныя сiмвалы Рэспублiкi Беларусь. 7 Вечная память героям. Мемориалы Беларуси / Вечная памяць героям. Мемарыялы Беларусi. Белорусские школьники – герои Великой Отечественной войны / Беларускiя школьнiкi – героi Вялiкай Айчыннай вайны. Безмолвные свидетели истории / Маўклiвыя сведкi гiсторыi. Достижения белорусского спорта / Дасягненні беларускага спорту. Национальные парки и заповедники Беларуси / Нацыянальныя паркi i запаведнiкi Беларусi. Рэкамендацыі па выкарыстанні названай серыі кніг у адукацыйным працэсе размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс 2023/2024 /Агульная сярэдняя адукацыя / Метадычныя рэкамендацыі, указанні/. Актуальным складнікам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання застаецца фарміраванне ў вучняў пачуцця любові і прыхільнасці да родных мясцін, цікавасці да гісторыі сваёй малой радзімы, павагі да яе традыцый і культуры. У сувязі з гэтым установам адукацыі неабходна працягнуць работу па наступных напрамках: арганізацыя турысцка-экскурсійнай і краязнаўчай дзейнасці (удзел у экскурсіях, паходах, штогадовых акцыях і мерапрыемствах краязнаўчай накіраванасці); актыўнае выкарыстанне пры арганізацыі патрыятычных мерапрыемстваў рэсурсаў бібліятэк і музеяў устаноў адукацыі (нагадваем, што з віртуальнымі музеямі ўстаноў адукацыі краіны можна пазнаёміцца на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства http://rcek.by у раздзеле «Музеі ўстаноў адукацыі»). Звяртаем увагу, што Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным інстытутам адукацыі з чэрвеня па лістапад 2023 года праводзіцца Рэспубліканскі музейны інтэрнэт-фестываль «Час адкрыццяў». Мэта фестывалю – садзейнічанне фарміраванню гістарычнай памяці, выхаванню грамадзянскіх і патрыятычных якасцей падрастаючага пакалення. Інфармацыя пра фестываль (палажэнне, інфармацыйнае пісьмо) будзе размешчана на галоўнай старонцы нацыянальнага адукацыйнага партала https://adu.by . Трэба працягнуць уключэнне вучняў у валанцёрскую дзейнасць, накіраваную на добраўпарадкаванне тэрыторыі сваёй установы адукацыі, вуліцы, населенага пункта, ахову гісторыка-культурных і прыродных аб'ектаў. Таксама ўстановам адукацыі рэкамендуецца прыняць удзел у рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе». Інфармацыя аб умовах правядзення акцыі размешчана ў раздзеле нацыянальнага адукацыйнага партала: https://vospitanie.adu.by / Арганізацыя выхавання / Конкурсы. Акцыі. У красавіку 2023 года адбылася ХХ Рэспубліканская выстава навуковаметадычнай літаратуры, педагагічнага досведу і творчасці вучнёўскай моладзі, прысвечаная Году міру і стварэння. У межах выставы прадстаўлены лепшы досвед работы па фарміраванні ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці і грамадзянскай ідэнтычнасці. Звяртаем увагу, што на сайтах абласных інстытутаў развіцця адукацыі 8 створаны раздзелы, абазначаныя банерам «XХ Рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі», дзе размешчаны анатаваныя каталогі матэрыялаў устаноў адукацыі з актыўнымі спасылкамі, прымацаванымі да назвы кожнай работы. Спасылкі забяспечваюць магчымасць прагляду і запампоўкі матэрыялаў. Адпаведны тэматычны раздзел аформлены на нацыянальным адукацыйным партале. Важным напрамкам выхаваўчай работы застаецца фарміраванне інфармацыйнай культуры вучняў. Установам агульнай сярэдняй адукацыі трэба працягваць работу па развіцці ў вучняў крытычнага мыслення, умення ацэньваць інфармацыю з пункту гледжання паўнаты і дакладнасці крыніцы; навучанні вучняў асновам бяспекі ў сетцы Інтэрнэт і фарміраванні культуры зносін у сацыяльных сетках; арганізацыі інфармацыйнага выхаваўчага асяроддзя ўстановы адукацыі (інфармацыйныя стэнды і іншая візуальная інфармацыя ва ўстанове адукацыі, сайт, старонкі, групы, акаўнты ўстановы адукацыі ў сацыяльных сетках і іншае). У адпаведнасці з Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гг. у новым навучальным годзе запланавана правядзенне заключнага этапу правядзення ІХ рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня (далей – конкурс). Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях. Умовы правядзення конкурсу размешчаны ў дадатку 5. Установам адукацыі неабходна прыняць дзейсныя меры па падрыхтоўцы да конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня. 2.2. Ваенна-патрыятычнае выхаванне У рэалізацыю задач ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі ўключаны ўсе суб'екты адукацыйнага працэсу. Цэнтральнай фігурай сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання з'яўляецца кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні (далей – кіраўнік ВПВ). Пры арганізацыі работы кіраўніка ВПВ важна выкарыстоўваць надзейныя і актуальныя інфармацыйна-метадычныя рэсурсы, у тым ліку ў Інтэрнеце. З мэтай метадычнага суправаджэння дзейнасці названага спецыяліста на нацыянальным адукацыйным партале ў раздзеле «Арганізацыя выхавання» (https://vospitanie.adu.by /) створана ўкладка «Кіраўніку па ваеннапатрыятычным выхаванні» (https://vospitanie.adu.by/rukovoditelyu-po-voennopatrioticheskomu-vospitaniyu.html), якая змяшчае інфармацыю пра айчынныя інтэрнэт-рэсурсы (рэсурсныя цэнтры, патрыятычныя цэнтры, клубы і іншыя), а таксама спасылкі на зборнікі, артыкулы і метадычныя распрацоўкі. У 2023/2024 навучальным годзе ва ўкладцы размешчаны новыя матэрыялы – «Артыкулы ў часопісе “Веснік адукацыі”», «Рэспубліканскі семінар “Асноўныя напрамкі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні 9 ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі” (14.12.2022)». З мэтай метадычнага суправаджэння ваенна-патрыятычнага выхавання да новага навучальнага года выдадзены і рэкамендаваны да выкарыстання дапаможнік – Военнопатриотическое воспитание учащихся : пособие для пед. работников учреждений образования, реализующих образовательные программы общего среднего образования с белорус. и рус. яз. обучения / В. Г. Стуканов [и др.]. – Минск : Национальный институт образования, 2023. – 256 с.: ил. Таксама будуць карысныя матэрыялы кнігі Л.Крываноса «Лёсам павенчаны з мяжой», выдадзенай да 105-годдзя пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь. Зборнік з 35 мастацка-дакументальных навел расказвае аб сучасных пагранічніках, якія праходзяць службу ў падраздзяленнях беларускай граніцы. У кантэксце апавяданняў можна ўбачыць, як з 1991 года па цяперашні час мянялася аблічча дзяржаўнай мяжы, удасканальвалася сістэма яе аховы, фарміравалася заканадаўства, што было непарыўна звязана з зараджэннем і станаўленнем незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Пры арганізацыі дзейнасці кіраўніка ВПВ неабходна выкарыстоўваць інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб арганізацыі работы кіраўніка па ваеннапатрыятычным выхаванні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», зацверджанае ў 2022 годзе (размешчана ў вышэйназванай укладцы). Мэтазгодна выключыць састарэлае інструктыўна-метадычнае пісьмо з сайтаў і інтэрнэт-рэсурсаў, распрацаваных кіраўнікамі ВПВ, дакументацыі. Пры ажыццяўленні планавання важна памятаць аб неабходнасці ўключэння ў планы кароткай аналітычнай справаздачы аб дзейнасці за папярэдні навучальны год, мэты і задач ваенна-патрыятычнага выхавання на навучальны год. Некаторыя планы вызначаюць толькі напрамкі дзейнасці, не змяшчаюць канкрэтных мерапрыемстваў з указаннем формы арганізацыі, адказных і тэрмінаў правядзення. Адзінкавыя прыклады такіх парушэнняў выяўлены падчас аналізу арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы і павінны быць выпраўлены. Важным элементам сістэмы ваенна-патрыятычнага выхавання з'яўляецца дзейнасць знаменнай групы, за арганізацыю работы якой нясе адказнасць кіраўнік ВПВ. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна працягнуць работу па ўдасканаленні майстэрства дзеянняў удзельнікаў сцягавых груп. Важна ўвесь час удасканальваць страявыя ўменні, імкнучыся да дакладнасці, правільнасці, сінхроннасці і прыгажосці рухаў. Мэтазгодна арганізаваць навучанне сцягавых груп па страявой падрыхтоўцы і выкананні рытуальных дзеянняў, забяспечыць іх удзельнікаў неабходнай экіпіроўкай. Падрабязныя рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці сцягавых груп ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі прадстаўлены ў Дадатку 3 да інструктыўна-метадычнага пісьма. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна працягнуць работу па абнаўленні і афармленні экспазіцый музеяў, музейных пакояў, прысвечаных подзвігу беларускага народа, пытанням генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Асаблівую ўвагу трэба надаць правядзенню на базе 10 музея выхаваўчых мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці, урачыстых пасяджэнняў піянерскай дружыны, актыву ГА «БРСМ» з прыёмам у склад пярвічных арганізацый новых членаў. Эфектыўнай формай работы з'яўляецца стварэнне web-сайта музея (web-старонкі на сайце ўстановы адукацыі). Мэтазгодна арганізаваць алічбоўку экспазіцыі, укараненне мультымедыйных сродкаў (відэафільмы, гукавыя эфекты, камп'ютарныя гульні, інтэрактыўныя сталы і тэматычныя папкі), распрацоўку адукацыйных праграм, якія дапамагаюць аб'яднаць матэрыяльнае і віртуальнае асяроддзе, выклікаць моцныя эмацыянальныя перажыванні ў наведвальнікаў. З мэтай павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання трэба актывізаваць узаемадзеянне з ваенна-патрыятычнымі клубамі, створанымі на базе воінскіх фарміраванняў і ўстаноў адукацыі, адпаведнымі рэсурснымі цэнтрамі, установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, ваенна-гістарычнымі музеямі, ветэранскімі арганізацыямі, структурнымі падраздзяленнямі РДГА «ДТСААФ». Гэта дазволіць стварыць умовы для развіцця і самарэалізацыі вучняў, фарміравання ў вучняў патрыятычнай свядомасці і маральна-псіхалагічных якасцей, неабходных для абароны Айчыны. Для павышэння эфектыўнасці ваенна-патрыятычнага выхавання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі мэтазгодна ажыццявіць наступныя меры: шырэй выкарыстоўваць інтэрактыўныя формы і метады работы, інфармацыйныя тэхналогіі, сэрвісы і інструменты (вэб-квэст, красворд, віктарына, прэзентацыя, стужка часу, інтэлект-карта, мультымедыйны лонгрыд, інфаграфіка, гульня, рэбус, трэнажор, скрынкаст, калаж, скрайбінг, воблака слоў і іншае); арганізаваць правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці (музычныя тэматычныя, творчыя праграмы і конкурсы, экскурсіі, квэсты, віктарыны і іншыя) для сумеснага ўдзелу вучняў і іх законных прадстаўнікоў, у тым ліку ў шосты школьны дзень; забяспечыць стварэнне (абнаўленне) экспазіцый ваенна-гістарычнай накіраванасці ў музеях, абнаўленне абсталявання, частковую лічбавізацыю музейных матэрыялаў і экспанатаў; актывізаваць работу па арганізацыі факультатыўных заняткаў, навуковадаследчых таварыстваў вучняў, стварэнні аб'яднанняў па інтарэсах ваеннапатрыятычнай накіраванасці, далучэнні вучняў да іх дзейнасці; арганізаваць правядзенне аналізу якасці ваенна-патрыятычнага выхавання вучняў, выкарыстоўваючы крытэрыі і паказчыкі ацэнкі работы кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні (уключаны ў інструктыўнаметадычнае пісьмо «Аб арганізацыі работы кіраўніка па ваеннапатрыятычным выхаванні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»), педагагічную дыягностыку (анкетаванне, апытванні, гутаркі, назіранне і іншае), сістэму зваротнай сувязі; 11 забяспечыць стварэнне і рэгулярнае напаўненне ўкладкі «Ваеннапатрыятычнае выхаванне» на сайце ўстановы адукацыі. 2.3. Духоўна-маральнае выхаванне У 2023/2024 навучальным годзе духоўна-маральнае выхаванне вучняў застаецца адным з прыярытэтных напрамкаў выхавання. Мэтазгоднасць і актуальнасць духоўна-маральнага выхавання вучняў абумоўлена адлюстраванай у Кодэксе Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, Канцэпцыі і Праграме бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь неабходнасцю фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай творчай асобы. Установам агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендуецца працягнуць практыку ўзаемадзеяння з Беларускай праваслаўнай царквой (далей – БПЦ) па выкарыстанні патэнцыялу традыцыйных ідэалаў і каштоўнасцей у духоўнамаральным выхаванні вучняў, фарміраванні іх светапогляду. У гэтай дзейнасці трэба абапірацца на Праграму супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2020– 2025 гады, якая акцэнтуе асаблівую ўвагу на кансалідацыі намаганняў для выкарыстання патэнцыялу праваслаўных традыцый і каштоўнасцей у выхаванні маральна сталай, духоўна развітай асобы, здольнай усведамляць сваю адказнасць за лёс Айчыны, усяго чалавецтва, навакольнага свету, быць захавальніцай культурнай спадчыны свайго народа. У практыцы дзейнасці даказалі сваю эфектыўнасць і могуць быць рэкамендаваны такія формы ўзаемадзеяння і арганізацыі выхаваўчых мерапрыемстваў з удзелам прадстаўнікоў духавенства БПЦ, як тэматычныя сустрэчы, круглыя сталы па духоўна-маральнай тэматыцы, дыспуты, дыскусіі, урокі духоўнасці, цыклы духоўных сустрэч са святарамі, тэматычныя бацькоўскія сходы, навучальныя семінары, акцыі, асветніцкія і інфармацыйныя мерапрыемствы па фарміраванні навыкаў адказных паводзін, маральна-асветніцкія тыдні, фестывалі праваслаўнай культуры, дабрачынныя марафоны, лекторыі і іншыя. Асаблівую ўвагу трэба надаваць краязнаўству, якое дазваляе дакрануцца да сваіх каранёў, святыняў роднага краю. Падчас знаёмства вучняў з гістарычнымі помнікамі беларускага народа мэтазгодна раскрываць не толькі іх культурную, але і духоўную значнасць, ролю і месца ў духоўным жыцці нашай краіны. Рэкамендуецца ва ўстановах адукацыі арганізоўваць праектную і даследчую дзейнасць па вывучэнні, выяўленні і аднаўленні святыняў роднага краю. Вынікам такой работы могуць стаць фотавыставы, тэматычныя фільмы і прэзентацыі, распрацоўка новых турыстычных маршрутаў. Эфектыўнай формай духоўна-маральнага выхавання з'яўляецца далучэнне вучняў да работы па вывучэнні і ахове помнікаў гісторыі і культуры, доглядзе месцаў пахаванняў абаронцаў Айчыны. 12 У 2023/2024 навучальным годзе неабходна працягнуць работу па ўключэнні вучняў у дабрачынную дзейнасць і валанцёрскі рух, якія садзейнічаюць фарміраванню сацыяльнай актыўнасці і адказнасці, паважлівага стаўлення да старэйшых, міласэрнасці, а таксама авалоданню навыкамі супрацоўніцтва. Мэтазгодна арганізаваць удзел у акцыях па аказанні дапамогі інвалідам, ветэранам вайны і працы, непаўналетнім вязням фашызму, падтрымцы дзяцей са шматдзетных сем'яў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі і іншых. Дабрачынныя справы, творчая дзейнасць, стваральная праца даюць вучням магчымасць атрымаць пэўны жыццёвы досвед, праявіць каштоўнасныя адносіны, а ў цяжкіх сітуацыях зрабіць маральны выбар на карысць маральных ідэалаў, высакародных учынкаў, вартага акружэння. Для паспяховага духоўна-маральнага выхавання важная ўключанасць вучняў у жыццё рэгіёна: рэгіянальныя дабрачынныя акцыі, конкурсы (напрыклад, на лепшы сацыяльны дабрачынны праект «Мы – разам!»), рэгіянальныя праекты, накіраваныя на шанаванне старэйшых, сям'і, традыцыйных сямейных каштоўнасцей, прасоўванне адказнага бацькоўства, фарміраванне ў грамадстве паважлівага стаўлення да правоў і годнасці інвалідаў, садзейнічанне пазітыўнаму ўспрыманню і актыўнай сацыяльнай ролі інвалідаў (напрыклад, рэгіянальны фестываль сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці», конкурс «Сям'я года» і іншае); мерапрыемствы, накіраваныя на захаванне ў грамадстве міжканфесійнага і міжнацыянальнага міру і згоды, праяўленне павагі да рэлігійных традыцый і культуры нацыянальных супольнасцей (напрыклад, рэгіянальнае свята «З народнымi традыцыямi ў новы век», «Жыровіцкі фэст», Праваслаўны баль на Раство і іншыя). У надыходзячым навучальным годзе мэтазгодна працягнуць рэалізацыю факультатыўных заняткаў «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму» для вучняў V (VI), VI (VII) класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Факультатыўныя заняткі гэтай накіраванасці павінны стаць цэнтрам духоўнага жыцця ўстановы адукацыі, заахвочваць вучняў да маральных паводзін, маральнага ўдасканалення, маральнага ўчынку. Змест асобных тэм факультатыўных заняткаў рэкамендуецца выкарыстоўваць пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні. У наш час істотна ўзрастае роля і колькасць рэсурсных цэнтраў па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні вучняў. Такія цэнтры, якія развіваюцца як адзіная сістэма, функцыянуюць у розных раёнах і ўсіх рэгіёнах краіны. Іх работа накіроўваецца і каардынуецца Рэспубліканскім рэсурсным цэнтрам па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні, які дзейнічае на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (далей – Акадэмія), і атрымлівае адлюстраванне на адпаведнай старонцы сайта Акадэміі, у тым ліку праз інтэрактыўны атлас рэсурсных цэнтраў. Дзейнасць рэсурсных цэнтраў трэба накіраваць на ўкараненне ў практыку эфектыўнага досведу духоўна-маральнага і патрыятычнага 13 выхавання, у тым ліку з удзелам прадстаўнікоў БПЦ; арганізацыю павышэння кваліфікацыі педагагічных работнікаў па гэтым напрамку; падрыхтоўку метадычных, вучэбна-метадычных, інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў; аказанне кансультацыйнай дапамогі педагагічным работнікам; вывучэнне, аналіз і абагульненне выніковасці работы па духоўна-маральным і патрыятычным выхаванні вучняў і інш. 2.4. Экалагічнае выхаванне У 2023/2024 навучальным годзе трэба працягнуць работу па экалагічным выхаванні вучняў, накіраваную на фарміраванне ў іх экалагічнай культуры, уменняў і навыкаў рацыянальнага прыродакарыстання, рэалізацыю ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сацыяльных праектаў з улікам рэгіянальнага экалагічнага кампанента. Работа па экалагічным выхаванні з’яўляецца ўкладам у забеспячэнне экалагічнай і біялагічнай бяспекі нашай краіны. Пры арганізацыі экалагічнага выхавання трэба памятаць аб тым, што прырода з'яўляецца найважнейшым сродкам фарміравання ў вучняў духоўнасці, маральнасці, патрыятызму, эстэтычнага густу, развіцця пачуцця прыгожага, самаразвіцця. Неабходна арыентаваць вучняў на прымяненне розных падыходаў да вырашэння экалагічных праблем, выхоўваць у іх адказнасць за захаванне прыроднай спадчыны, фарміраваць экалагічна прымальныя мадэлі паводзін, развіваць досвед сацыяльна адказнай дзейнасці. Планам мерапрыемстваў па рэалізацыі Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гг. вызначаны актуальныя мерапрыемствы ў межах экалагічнага выхавання: правядзенне экалагічных акцый, стартапаў, валанцёрскіх акцый па развіцці ўсвядомленага спажывання і карыстання рэсурсамі; мерапрыемствы, накіраваныя на энергаі водазберажэнне, абыходжанне з адходамі, беражлівыя адносіны да ляснога фонду краіны; конкурсы па зборы другаснай сыравіны, папулярызацыі раздзельнага збору смецця і цвёрдых бытавых адходаў і іншыя. Інфармацыя аб мерапрыемствах экалагічнай накіраванасці, умовах іх правядзення размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства https://rcek.by/. З мэтай папулярызацыі ідэй і каштоўнасцей устойлівага развіцця сярод дзяцей і моладзі з 2022 года для вучняў профільных класаў педагагічнай накіраванасці ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэалізуецца Рэспубліканскі адукацыйны праект «Урокі ўстойлівага развіцця», арганізатарамі якога з'яўляюцца Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і ўстанова адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Праект прадугледжвае правядзенне штотыднёвых анлайн-сесій з лічбавымі ўрокамі аб Мэтах устойлівага развіцця, вывучыўшы якія ўдзельнікі змогуць самастойна правесці свае першыя «ўстойлівыя» ўрокі і пазнаёміць з мэтамі ўстойлівага развіцця вучняў сваіх школ. Рэкамендуецца актывізаваць 14 работу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў напрамку фарміравання ў вучняў каштоўнасцей устойлівага развіцця. 2.5. Выхаванне культуры бяспекі жыццядзейнасці і навыкаў здаровага ладу жыцця Фарміраванне навыкаў бяспечных паводзін, прафілактыка траўматызму, захаванне жыцця і здароўя вучняў застаюцца актуальным напрамкам выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2023/2024 навучальным годзе. Трэба ўвесь час акцэнтаваць увагу вучняў на правілах паводзін у школе, побыце і на вуліцы, правілах пажарнай бяспекі, дарожнага руху. З мэтай забеспячэння бяспекі жыццядзейнасці вучняў ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі неабходна кіравацца пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 3 жніўня 2022 г. № 227 «Аб зацвярджэнні правіл бяспекі, правіл расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў, якія адбыліся з навучэнцамі». Адным з аспектаў выхавання культуры бяспечнай жыццядзейнасці ў вучняў з'яўляецца стварэнне псіхалагічна бяспечнага асяроддзя ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі. Пытанні фарміравання прасторы даверу, бяспечнай, паспяховай і псіхалагічна камфортнай для атрымання ведаў і развіцця творчых здольнасцей вучняў, прафілактыкі ў іх булінгу і суіцыдальных паводзін разгледжаны ў дапаможніку для педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мацюховай В. В. і інш. «Школа как пространство доверия», які рыхтуецца да выдання. Адным з найважнейшых напрамкаў фарміравання здаровага ладу жыцця ў вучняў з'яўляецца спартыўна-масавая і фізкультурна-аздараўленчая работа. Значнай падзеяй у жыцці нашай краіны стала правядзенне з 5 па 13 жніўня ў 11 гарадах Беларусі II Гульняў краін СНД па 20 відах спорту (https://president.gov.by / Падзеі / Падпісаны Указ аб падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі II Гульняў краін СНД). Рэкамендуецца ўключыць названую спартыўную падзею ў тэматыку інфармацыйных і класных гадзін, адлюстраваць на інфармацыйных стэндах, інтэрнэт-сайтах устаноў адукацыі. Актуальным напрамкам застаецца работа па фарміраванні навыкаў здаровага ладу жыцця. Працэс выхавання павінен быць накіраваны на фарміраванне ў вучняў патрэб і ўстойлівых навыкаў здаровага ладу жыцця, выпрацоўку адмоўнага стаўлення да шкодных звычак, на ўмацаванне фізічнага, псіхічнага і маральнага здароўя вучняў. У сучасных сацыяльных умовах актуальнасць набывае фарміраванне ў вучняў умення дзейнічаць у крызіснай сітуацыі. Звяртаем увагу, што рыхтуецца да выдання вучэбна-метадычны комплекс, падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай факультатыўных заняткаў «Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога аднагодкам у крызіснай сітуацыі» для VIII (IX, X, XI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы 15 агульнай сярэдняй адукацыі, які ўключае дапаможнік для педагогаў і рабочы сшытак для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. 2.6. Выхаванне псіхалагічнай культуры, імкнення да самапазнання і самаразвіцця Выхаванне псіхалагічнай культуры, імкнення да самапазнання і самаразвіцця з'яўляецца найважнейшым складнікам мэтанакіраванага працэсу фарміравання рознабакова развітай, маральна сталай, творчай асобы вучня і заключаецца ў стварэнні ўмоў: для фарміравання ўменняў і навыкаў эфектыўнай адаптацыі да зменлівых умоў жыццядзейнасці; фарміравання пазнавальных і вучэбных інтарэсаў; развіцця эмацыйна-каштоўнаснай сферы, творчага патэнцыялу і рэсурсных магчымасцей; развіцця камунікатыўных здольнасцей і карэкцыі асобаснага развіцця і паводзін; развіцця сферы ўяўленняў аб сабе як аб асобе; развіцця творчых здольнасцей; стымулявання працэсаў самапазнання і самаўдасканалення, імкнення да самарэалізацыі; стымулявання вучэбнай матывацыі і развіцця гатоўнасці да сістэматычнага навучання; пашырэння сацыяльных уяўленняў і каштоўнасцей і іншае. Пры планаванні мерапрыемстваў па выхаванні псіхалагічнай культуры, імкнення да самапазнання і самаразвіцця педагагічным работнікам трэба абапірацца на змест адпаведнага раздзела Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гады. Павышэнню эфектыўнасці і выніковасці мерапрыемстваў будзе садзейнічаць выкарыстанне разнастайных навукова абгрунтаваных сучасных падыходаў, прынцыпаў, форм, метадаў і тэхналогій арганізацыі выхаваўчай работы, улік узроставых асаблівасцей, узроўню развіцця, інтарэсаў, здольнасцей, індывідуальных асаблівасцей вучняў, досведу сацыяльнага фарміравання асобы, а таксама ўмоў і спецыфікі канкрэтнай установы адукацыі. Такія сродкі педагагічнай дзейнасці прадугледжваюць мадэляванне жыццёвых сітуацый, выкарыстанне ролевых гульняў, дыялагічных метадаў зносін, разнастайнай творчай дзейнасці, сумеснае праектаванне вырашэння праблем, калі вучні вучацца дэмакратычна размаўляць з іншымі людзьмі, крытычна і творча думаць, прымаць абгрунтаваныя рашэнні. Да арганізацыі і ўдзелу ў мерапрыемствах па выхаванні псіхалагічнай культуры, імкнення да самапазнання і самаразвіцця мэтазгодна прыцягваць усіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу. Так, толькі ва ўзаемадзеянні класнага кіраўніка, педагога сацыяльнага, педагога-псіхолага, законных прадстаўнікоў вучняў, іншых зацікаўленых будзе эфектыўная арганізацыя і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных: 16 на паспяховую адаптацыю вучняў да змянення ўмоў навучання/выхавання; развіццё псіхалагічнай устойлівасці да негатыўных уздзеянняў соцыуму; зніжэнне ўзроўню агрэсіўнасці, трывожнасці; урэгуляванне канфліктаў і навучанне навыкам канструктыўных паводзін і канструктыўнага вырашэння канфліктных сітуацый; інфармаванне вучняў аб «тэлефонах даверу», рэспубліканскай тэлефоннай «гарачай лініі» па аказанні псіхалагічнай дапамогі непаўналетнім, якія трапілі ў крызісную сітуацыю; выяўленне і папярэджанне суіцыдальных дзеянняў непаўналетніх; фарміраванне каштоўнасных адносін да чалавечага жыцця; падрыхтоўку (падтрымку) вучняў, якія адносяцца да катэгорыі высокаматываваных і адораных, да ўдзелу ў конкурсах, выставах, алімпіядах і іншых (п. 62–69 Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гады). З мэтай забеспячэння ўмоў для ўдасканалення прафесійнай кампетэнтнасці кіраўнікоў і спецыялістаў устаноў адукацыі па актуальных аспектах выхавання псіхалагічнай культуры, імкнення да самапазнання і самаразвіцця вучняў Акадэміяй паслядыпломнай адукацыі праводзяцца мерапрыемствы ў адпаведнасці з Рэспубліканскім каардынацыйным планам мерапрыемстваў дадатковай адукацыі педагагічных работнікаў. 2.7. Працоўнае, прафесійнае і эканамічнае выхаванне Адной з задач працоўнага выхавання ў 2023/2024 навучальным годзе застаецца падрыхтоўка вучняў да самастойнага жыцця і працы праз фарміраванне асноў культуры разумовай і фізічнай працы, усведамленне сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці, выпрацоўку працавітасці, ініцыятыўнасці, імкнення да дасягнення высокіх вынікаў. Растлумачэнне сацыяльнай значнасці прафесій у грамадстве і фарміраванне матывацыйнай асновы для прафесійнага самавызначэння – асноўны напрамак прафарыентацыйнай работы ў сучасных умовах. Планаванне работы ў 2023/2024 навучальным годзе павінна ўключаць мерапрыемствы па прафесійнай арыентацыі вучняў, у тым ліку: прафесійную асвету (прафінфармаванне), прафесійную дыягностыку, прафесійнае кансультаванне вучняў, мэтай якіх з'яўляецца падрыхтоўка вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі да ўсвядомленага выбару прафесіі ў адпаведнасці са здольнасцямі і патрэбамі грамадства. Пры гэтым асаблівую ролю адыгрываюць пазавучэбныя мерапрыемствы з прычыны вялікай разнастайнасці форм і метадаў іх правядзення («Школа прафесійнага самавызначэння», «Лабараторыя прафарыентацыі», «Прафарыенцір» і іншыя). Асаблівая ўвага павінна быць нададзена якаснаму змястоўнаму напаўненню прафарыентацыйных мерапрыемстваў. Рэкамендуецца ўкараніць у практыку прафарыентацыйнай работы ўдзел вучняў у мерапрыемствах фармату «Вучань на дзень», якія прадугледжваюць 17 сумеснае навучанне школьнікаў і вучняў каледжаў на працягу вучэбнага дня ў вучэбна-вытворчых майстэрнях на занятках вытворчага навучання па адной са спецыяльнасцей пад кіраўніцтвам выкладчыкаў і майстроў устаноў прафесійнай адукацыі. У межах такіх мерапрыемстваў вучням старэйшых класаў прадастаўляецца магчымасць убачыць знутры вучэбны працэс ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА і ССА, наведаць вучэбныя заняткі па профільных дысцыплінах, пазнаёміцца з прафесіямі і спецыяльнасцямі. Рэкамендаваны актыўны ўдзел у Днях адчыненых дзвярэй у розных установах адукацыі, Днях прафарыентацыі, «Прафесійных суботах», «ПрафКанікулах», якія ўключаюць цыкл розных практыка-арыентаваных адукацыйных мерапрыемстваў: прафесійныя пробы па спецыяльнасцях, прафесійна-арыентаваныя майстар-класы, практыкумы і іншыя. Варта даць вучням магчымасць «прымерыць» на сябе прафесію, паўдзельнічаць у мерапрыемствах, якія рэалізуюцца ва ўмовах прафесійнага кантэксту, набліжаных да рэальнай прафесійнай дзейнасці па прафесіях і спецыяльнасцях. Трэба працягнуць практыку правядзення экскурсій на прадпрыемствы (вытворчы турызм і прамысловыя экскурсіі), практыку правядзення тэматычных сустрэч і круглых сталоў з прафесійна паспяховымі людзьмі, мерапрыемстваў, прысвечаных прафесійным святам і сямейным прафесійным дынастыям. Трэба ў поўнай меры выкарыстаць магчымасці дапрафесійнай падрыхтоўкі вучняў. Важным застаецца правядзенне інфармацыйнатлумачальнай работы, у тым ліку з дапамогай рэсурсаў сеткі Інтэрнэт. Розныя аспекты прафарыентацыйнай работы ўстаноў адукацыі, прэзентацыі эфектыўнага педагагічнага досведу па гэтым напрамку прадстаўлены ў зборніку Актуальные направления профориентационной работы в современном учреждении образования : материалы научнопрактической конференции : [Электронный ресурс] / сост. А. В. Чернявская ; ГУО «Акад. последиплом. образования». – Минск : АПО, 2023. – 323 с. Асаблівую ўвагу пры планаванні трэба звярнуць на мерапрыемствы па эканамічным выхаванні, накіраваныя на набыццё вучнямі асноў эканамічных ведаў і далейшы правільны выбар спецыяльнасці, што дазволіць ім хутчэй уключыцца ў прафесійную дзейнасць, даць старт для прафесійнага і кар'ернага росту, прадпрымальніцкай дзейнасці. Асаблівую ўвагу важна надаць фарміраванню ўменняў і навыкаў дзелавой актыўнасці, самастойнай працоўнай дзейнасці. Трэба аказаць дапамогу развіццю маладзёжнага прадпрымальніцтва праз стварэнне і функцыянаванне вучэбных фірм, бізнескампаній, стартапаў і іншых ініцыятыў. Адной з чаканых знакавых адукацыйных падзей 2023 года стане правядзенне нацыянальнага даследавання якасці адукацыі (НДЯА). Гэта новае для краіны даследаванне, накіраванае на атрыманне аб'ектыўнай інфармацыі аб стане сістэмы агульнай базавай адукацыі для прыняцця абгрунтаваных 18 кіраўніцкіх рашэнняў. Кожны ўдзельнік НДЯА атрымае варыянт работы, які змяшчае заданні па дзвюх галінах функцыянальнай адукаванасці (чытацкай і матэматычнай або прыродазнаўчанавуковай і фінансавай). Трэба ўзмацніць работу па фарміраванні фінансавай адукаванасці вучняў, асаблівую ўвагу надаўшы пытанням вядзення сямейнага бюджэту; абароне правоў спажыўцоў фінансавых паслуг; асаблівасцям страхавання і крэдытавання; спосабам прадухілення махлярскіх дзеянняў і іншае. У 2023/2024 навучальным годзе будзе магчымая рэалізацыя вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў «Асновы фінансавай адукаванасці» для V–VII класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. Рыхтуецца да выпуску дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання «Основы финансовой грамотности. Факультативные занятия в 5-7 классах» (складальнікі: К. В. Сталярова, І. У. Стэфановіч, А. А. Несцерава, В. М. Дзядок, Л. А. Клімовіч, В. С. Дэйч) і дапаможнік для вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання «Основы финансовой грамотности. Факультативные занятия в 5–7 классах» (складальнікі: К. В. Сталярова, І. У. Стэфановіч, А. А. Несцерава, В. М. Дзядок, Л. А. Клімовіч, В. С. Дэйч). вучэбна-метадычны комплекс «Асновы фінансавай адукаванасці. 5–7 класы» накіраваны на фарміраванне ў вучняў базавых ведаў аб фінансавых канцэпцыях, навыкаў разумнага выкарыстання фінансавых інструментаў, эфектыўнае планаванне асабістага бюджэту, забеспячэнне ўласнай фінансавай бяспекі, а таксама рацыянальных мадэлей фінансавых паводзін і пазітыўнага стаўлення да тых ці іншых фінансавых пытанняў і фінансавых інстытутаў. Звяртаем увагу, што раней распрацаваны аналагічны ВМК для 8–9 класаў (https://adu.by / Галоўная / Адукацыйны працэс 2023/2024 навучальны год / Агульная сярэдняя адукацыя / Вучэбныя прадметы. V–XI класы. / Грамадствазнаўства). 2.8. Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй трэба разглядаць як працэс сумеснай дзейнасці па ўзгадненні задач, форм і метадаў сямейнага і школьнага выхавання. Мэтай узаемадзеяння з’яўляецца стварэнне ўмоў для паспяховай самарэалізацыі дзіцяці, яго асобаснага росту, фарміравання матывацыі да вучэння, захавання фізічнага і псіхічнага здароўя, сацыяльнай адаптацыі, гарманізацыя ўзаемаадносін паміж педагогамі, вучнямі і бацькамі, своечасовае выяўленне праблем сямейнага выхавання. Узаемадзеянне з сям'ёй павінна быць дакладна выбудаванай сістэмай, якая можа ўключаць наступныя напрамкі: - арганізацыя работы з сем'ямі вучняў, якія патрабуюць асаблівай педагагічнай увагі; - вывучэнне асаблівасцей сямейнага выхавання; 19 - карэкцыя дзіцяча-бацькоўскіх адносін, кансультаванне законных прадстаўнікоў; - правядзенне мерапрыемстваў з сям'ёй у межах шостага школьнага дня (4-я субота месяца); - мерапрыемствы, акцыі, музычныя і конкурсныя праграмы, тэматычныя вечары, прысвечаныя Рэспубліканскаму дню маці (14.10), Дню бацькі (21.10), Тыдню сям'і (Міжнароднаму дню сям'і) і іншым святочным і памятным датам; - правядзенне бацькоўскіх сходаў і канферэнцый, мерапрыемстваў рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»; - удзел законных прадстаўнікоў у рабоце бацькоўскага камітэта, апякунскага савета; - арганізацыя работы настаўніцка-бацькоўскага патруля. Класныя кіраўнікі – ключавое звяно ў арганізацыі непасрэднага ўзаемадзеяння з сем'ямі вучняў. Менавіта яны вывучаюць асаблівасці сямейнага выхавання, ажыццяўляюць педагагічную дыягностыку дзіцячабацькоўскіх адносін, уключаны ў працэс карэкціроўкі цяжкасцей і парушэнняў. У адпаведнасці з абноўленымі Метадычнымі рэкамендацыямі па міжведамасным узаемадзеянні дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый пры выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, правядзенні сацыяльнага расследавання, арганізацыі работы з сем'ямі, дзе прызнана, што дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, пры навучанні дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі вывучэнне асаблівасцей сямейнага выхавання класным кіраўніком ажыццяўляецца рэгулярна, рэкамендуемая перыядычнасць наведвання непаўналетніх дома – 1 раз на год; часцей – пры ўзнікненні такой неабходнасці. Наведванне сем'яў не павінна мець фармальны характар. Сем'і вучняў 1- х, 5-х, 10-х класаў, сем'і вучняў, якія прыбылі ў клас, рэкамендуецца наведаць да 1 лістапада; сем'і, знаёмства з якімі ўжо адбылося раней, – да 1 студзеня. Ажыццяўляючы візіт у сям'ю, каб не ствараць напружання ва ўзаемаадносінах з законнымі прадстаўнікамі вучняў, класнаму кіраўніку рэкамендуецца ўзгадніць дату і час наведвання. Пры наведванні сем'яў з мэтай вывучэння асаблівасцей сямейнага выхавання непаўналетніх складанне класным кіраўніком актаў абследавання ўмоў жыцця і выхавання непаўналетняга або актаў іншага характару немэтазгодна. Адзнака аб наведванні вучняў дома ўносіцца класным кіраўніком у класным журнале (у раздзеле «Улік арганізацыйна-выхаваўчай работы» робіцца запіс аб вывучэнні асаблівасцей сямейнага выхавання вучня з указаннем яго прозвішча, імя, даты наведвання дома). У адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі ва ўстановах адукацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі (зацв. намеснікам Міністра адукацыі А.У. Кадлубаем 01.02.2023 ) адпаведная работа можа быць арганізавана па заяве самога вучня або яго законных прадстаўнікоў. У гэтым выпадку распрацоўваецца праграма індывідуальнай 20 прафілактычнай работы, якая з'яўляецца сістэмаўтваральным кампанентам узаемадзеяння з непаўналетнім і яго законнымі прадстаўнікамі. Праграма прадугледжвае ўключэнне непаўналетняга і яго акружэння ў працэс пераадолення праблемнай сітуацыі, стварэнне ўмоў для засваення дзіцем пазітыўнага досведу вырашэння праблем. Мерапрыемствы праграмы, праведзеныя класнымі кіраўнікамі, рэгіструюцца ў адпаведнай дакументацыі. У 2023/2024навучальным годзе будзе працягнута рэалізацыя рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт» (далей – праект). Трэба адзначыць сістэмную работу па рэалізацыі праекта ў большасці ўстаноў адукацыі. Разам з тым у шэрагу УАСА праект рэалізуецца фармальна, заняткі ахопліваюць малую колькасць бацькоў; у некаторых выпадках план прадугледжвае правядзенне бацькоўскіх сходаў, тэматыка і перыядычнасць правядзення якіх не адпавядае прыкладнай праграме рэалізацыі праекта, адсутнічае належны кантроль і каардынацыя рэалізацыі праекта. У адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом «Аб рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт”» на сайтах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі павінна быць створана і пастаянна актуалізавацца ўкладка «Бацькоўскі ўніверсітэт», на якой размяшчаецца інфармацыя аб тэматыцы, форме арганізацыі, часу правядзення мерапрыемстваў праекта, памяткі, буклеты, флаеры па тэмах заняткаў, пытанні для абмеркавання, заданні, якія патрабуюць падрыхтоўкі, фотасправаздачы аб правядзенні мерапрыемстваў. Разам з тым у шэрагу выпадкаў укладка змяшчае толькі план рэалізацыі праекта. Асобныя прыклады вышэйназваных парушэнняў выяўлены ў ходзе аналізу арганізацыі ідэалагічнай і выхаваўчай работы і павінны быць выпраўлены. У раздзеле нацыянальнага адукацыйнага партала https://vospitanie.adu.by створана ўкладка «Бацькоўскі ўніверсітэт» ((https://vospitanie.adu.by/roditelskij-universitet.html), якая ўключае наступныя раздзелы: прыкладная праграма праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»; інфармацыйна-метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з бацькамі; рэкамендацыі па рэалізацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт»; каталог матэрыялаў для правядзення заняткаў з бацькамі (на сайце https://roduniversitet.bspu.by). Трэба адзначыць, што на працягу 2022/2023 навучальнага года ўкладка папаўнялася новымі матэрыяламі і распрацоўкамі. Для выкарыстання ў межах вышэйназванага праекта выдадзены дапаможнік Семейное воспитание: ребенок – младший школьник : пособие для педагогических работников учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения / В. В. Мартынова, Е. К. Погодина. – Минск : Национальный институт образования, 2023. – 176 с. – (Родительский университет). Пры арганізацыі работы з бацькамі неабходна пастаянна пашыраць дыяпазон інтэрактыўных метадаў узаемадзеяння, якія дазваляюць павысіць 21 эфектыўнасць уплыву педагога на бацькоў, растлумачыць бацькоўскія чаканні, уяўленні, асцярогі. 2.9. Сацыяльна-педагагічная падтрымка вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі Забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі з'яўляецца адным з асноўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Сацыяльна-педагагічная падтрымка вучняў і аказанне ім псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюцца ў УАСА педагогам сацыяльным і (або) педагогампсіхолагам. Парадак сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.09.2022 № 328. Кола абавязкаў і аб'ём работ, які выконваецца канкрэтным спецыялістам, удакладняецца і тлумачыцца ў адпаведнасці з кваліфікацыйнымі патрабаваннямі і службовымі абавязкамі 28 Адзінага кваліфікацыйнага даведніка пасад служачых «Пасады служачых, занятых у адукацыі» (далей – АКДПС-28) у яго пасадавай інструкцыі. Для эфектыўнай арганізацыі дзейнасці педагога сацыяльнага, педагогапсіхолага пры правядзенні пасяджэнняў метадычных фарміраванняў педагогаў сацыяльных, педагогаў-псіхолагаў у 2023/2024 навучальным годзе неабходна забяспечыць вывучэнне актуальных нарматыўных прававых дакументаў. Лакальныя акты мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, распрацаваныя для забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі, павінны грунтавацца на палажэннях і патрабаваннях нарматыўных прававых актаў і інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў Міністэрства адукацыі. Планаванне дзейнасці па сацыяльна-педагагічнай падтрымцы вучняў і аказанні ім псіхалагічнай дапамогі размешчаны ў інструктыўна-метадычным пісьме «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе». Стварэнне ва ўстановах адукацыі выхаваўчага асяроддзя, якое садзейнічае зніжэнню колькасці правапарушэнняў, перашкаджае распаўсюджванню ў падлеткавым асяроддзі негатыўных сацыяльных з'яў, – галоўная мэта педагагічнай дзейнасці па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін вучняў. Эфектыўнымі формамі і метадамі работы па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх з'яўляюцца індывідуальнае і групавое кансультаванне, правядзенне дыспутаў, вырашэнне праблемных задач і сітуацый духоўна-маральна і прававога зместу, арганізацыя сустрэч з 22 цікавымі людзьмі, работа ваенна-патрыятычных клубаў, профільных лагераў, правядзенне турыстычных паходаў і іншае. Занятасць падлеткаў у пазавучэбны час з'яўляецца дзейснай прафілактычнай мерай, якая садзейнічае атрыманню першых працоўных навыкаў, дае магчымасць зрабіць больш усвядомлены выбар будучай прафесіі, стварае ўмовы для самарэалізацыі і самаразвіцця вучня. У 2023/2024 навучальным годзе неабходна прыняць дзейсныя меры па забеспячэнні стапрацэнтнай занятасці непаўналетніх у шосты школьны дзень, у канікулярны перыяд з прыцягненнем рэсурсаў устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў спорту і культуры, з выкарыстаннем патэнцыялу ваенна-патрыятычных клубаў, магчымасцей дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў. Работа з вучнямі, якія маюць патрэбу ў асаблівай педагагічнай увазе, дазволіць вырашыць задачы іх эфектыўнай занятасці ў пазаўрочны час, больш эфектыўна ажыццяўляць працэс грамадзянскага, патрыятычнага, духоўнамаральнага выхавання (рэкамендацыі «Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень»). Пры гэтым трэба прадугледзець арганізацыю пастаяннага маніторынгу і кантролю занятасці непаўналетніх не толькі ва ўстановах адукацыі, але і ў іншых установах дадатковай адукацыі. Адным з важных напрамкаў работы УАСА з'яўляецца прафілактыка суіцыданебяспечных паводзін непаўналетніх і недапушчэнне ўцягвання дзяцей і падлеткаў у актыўныя дэструктыўныя супольнасці і гульні. У інструктыўна-метадычным пісьме «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2022/2023 навучальным годзе» размешчаны Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі ва ўстанове адукацыі работы па прафілактыцы суіцыданебяспечных паводзін навучэнцаў (дадатак 5). На сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» ў раздзеле «Метадычнае суправаджэнне выхаваўчай работы» педагагічным работнікам прапануюцца карысныя інфармацыйна-метадычныя матэрыялы па актуальных аспектах забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў і аказання ім псіхалагічнай дапамогі. 23 Дадатак 1 Каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат I. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь Дзяржаўныя святы: Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка; Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка; Дзень Перамогі – 9 мая; Дзень Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая; Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня; Дзень народнага адзінства – 17 верасня. Агульнарэспубліканскія святочныя дні: Новы год – 1 і 2 студзеня; Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь – 23 лютага; Дзень жанчын – 8 сакавіка; Свята працы – 1 мая; Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада. Прафесійныя і іншыя святочныя дні: Дзень ратавальніка – 19 студзеня; Дзень беларускай навукі – апошняя нядзеля студзеня; Дзень друку – 5 мая; Дзень сям'і – 15 мая; Дзень піянерскай дружбы – 19 мая; Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня; Дзень ведаў – 1 верасня; Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня; Дзень бібліятэк – 15 верасня; Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка; Дзень настаўніка – першая нядзеля кастрычніка; Дзень маці – 14 кастрычніка; Дзень бацькі – 21 кастрычніка; Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь – 3 снежня; Дзень правоў чалавека – 10 снежня; Дзень беларускага кіно – 17 снежня. Памятныя даты: Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага; Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка; Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа – 22 чэрвеня. 24 II. Святочныя даты (міжнародныя дні, заснаваныя ААН, іншымі арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі): Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў – 11 студзеня; Дзень юнага героя-антыфашыста – 8 лютага; Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага; Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам – 1 сакавіка; Сусветны дзень дзікай прыроды – 3 сакавіка; Сусветны дзень паэзіі – 21 сакавіка; Міжнародны дзень лясоў – 21 сакавіка; Сусветны дзень водных рэсурсаў – 22 сакавіка; Сусветны дзень тэатра – 27 сакавіка; Міжнародны дзень дзіцячай кнігі – 2 красавіка; Міжнародны дзень спорту на карысць развіцця і міру – 6 красавіка; Сусветны дзень здароўя – 7 красавіка; Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў – 11 красавіка; Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас – 12 красавіка; Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін – 18 красавіка; Міжнародны дзень Зямлі – 22 красавіка; Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права – 23 красавіка; Сусветны дзень аховы працы – 28 красавіка; Міжнародны дзень музеяў – 18 мая; Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця – 21 мая; Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці – 22 мая; Сусветны дзень без тытуню – 31 мая; Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня; Сусветны дзень навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня; Дзень юннатскага руху – 15 чэрвеня; Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычнымі сродкамі і іх незаконным абаротам – 26 чэрвеня; Міжнародны дзень дружбы – 30 ліпеня; Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі – 30 ліпеня; Міжнародны дзень моладзі –12 жніўня; Міжнародны дзень дабрачыннасці – 5 верасня; Міжнародны дзень пісьменнасці – 8 верасня; Міжнародны дзень аховы азонавага слоя – 16 верасня; Міжнародны дзень міру – 21 верасня; Сусветны дзень турызму – 27 верасня; Міжнародны дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка; Міжнародны дзень музыкі – 1 кастрычніка; Сусветны дзень абароны жывёл – 4 кастрычніка; Сусветны дзень настаўнікаў – 5 кастрычніка; Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый – 24 кастрычніка; 25 Міжнародны дзень школьных бібліятэк – чацвёрты панядзелак кастрычніка; Сусветны дзень навукі за мір і развіццё – 10 лістапада; Міжнародны дзень энергазберажэння – 11 лістапада; Сусветны дзень дзіцяці – 20 лістапада; Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – 1 снежня; Міжнародны дзень інвалідаў – 3 снежня; Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Сусветны дзень валанцёраў) – 5 снежня; Сусветны дзень правоў чалавека – 10 снежня. III. Юбілейныя даты, якія будуць адзначацца ў 2023/2024 навучальным годзе: 25.09.2023 – 110 год з дня нараджэння Сяргея Грахоўскага, беларускага паэта, празаіка і перакладчыка. 27.09.2023 – 120 гадоў з дня нараджэння Веры Харужай, удзельніцы грамадзянскай вайны, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі. 20.11.2023 – 75 гадоў з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц, беларускай паэтэсы. 28.11.2023 – 65 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Карвата, лётчыка, першага Героя Беларусі. 16.12.2023 – 120 гадоў з дня нараджэння Івана Ахрэмчыка, беларускага жывапісца, народнага мастака Беларускай ССР. 24.12.2023 – 225 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча, беларускага паэта, пісьменніка, перакладчыка і драматурга. 01.01.2024 – 95 гадоў з дня адкрыцця Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 06.01.2024 – 110 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Куляшова, паэта, перакладчыка, народнага паэта Беларусі. 13.01.2024 – 125 гадоў з дня нараджэння Васіля Каржа, стваральніка і камандзіра першага партызанскага атрада ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, генерал-маёра, Героя Савецкага Саюза. 19.06.2024 – 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Быкава, беларускага пісьменніка. 03.07.2024 – 80 гадоў з дня вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 26 Дадатак 2 Пералік вучэбных праграм факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і рэкамендаваных да выкарыстання ва ўстановах адукацыі 1. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Мой край» для I–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 2. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Правілы ў маім жыцці» для II–IV класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 3. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўнамаральнай культуры і патрыятызму» для V (VІ) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 4. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы духоўнамаральнай культуры і патрыятызму» для VІ (VІІ) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 5. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Будучыня пачынаецца сёння» для III (IV) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 6. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Будучыня пачынаецца сёння» для V (VI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 7. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Будучыня пачынаецца сёння» для VII (VIII) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 8. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Вучымся жыць у міры і згодзе» для V–VIII класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 9. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Мы – самі» для V– VIII класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 10. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Краязнаўства» для VI–IX класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 11. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Даследуючы гуманітарнае права» для VIII (IX, X, XI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 12. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Мой псіхалагічны дабрабыт і дапамога аднагодкам у крызіснай сітуацыі» для VIII (IX, X, XI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 27 13. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы экалогіі і прафесійнае будучыня» для IX (Х) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 14. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Падрыхтоўка валанцёраў да рэалізацыі падыходу “роўны навучае роўнага”» для IX (X, XI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 15. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Падрыхтоўка школьніка – лідара і арганізатара дзіцячага, маладзёжнага і грамадскага аб'яднання» для IX (X) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 16. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы сучаснага этыкету» для IX (X, XI) класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 17. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы сямейнага жыцця» для вучняў IX–XI класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 18. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Духоўная спадчына Беларусі (IX ст. – 1569 г.)» для VI класа ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі. 19. Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Святыні роднага краю» для IX–X класаў устаноў адукацыі, якія р
Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
-
- Грып і ВРЗ
- Аб прафілактыцы вострых кішачных захворванняў
- Прафілактыка хвароб сэрца
- Прафілактыка цукровага дыябету
- Гэта трэба ведаць аб СНІДзе!
- Прафілактыка ІППШ
- Захворванні шчытападобнай залозы
- Прафілактыка меланомы
- Прафілактыка энтэравірусных інфекцый
- Профилактика коронавирусной инфекции
- Электронная газета выпуск 3
- Электронная газета Выпуск 7
- Інфармацыя пра нумары тэлефонаў арганізацый, дзе можна атрымаць кансультацыі па пытаннях прафілактыкі стрэсаў, пераадолення крызісных сітуацый
- Электронная газета Выпуск 11
- Тэматыка адзіных дзён здароўя ў Рэспубліцы Беларусь у 2024 годзе
-
- ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА I ступень – «Мой дзіця – малодшы школьнік» для бацькоў вучняў I-IV класаў
- ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ для бацькоў вучняў I-IV класаў
- ТЭМАТЫЧНЫ ПЛАН БАЦЬКОЎСКАГА УНІВЕРСІТЭТА ІІ ступень - "Маё дзіця-падлетак" для бацькоў вучняў V-IX класаў
- ТЭМАТЫКА КАНСУЛЬТАЦЫЙ для бацькоў вучняў V-IX класаў
- Інструктыўна - метадычнае пісьмо "Аб рэалізацыі ва ўстановах адукацыі агульнай сярэдняй адукацыі рэспубліканскага праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"
-
- Афіцыйныя інтэрнэт-рэсурсы
- Профсоюзные лидеры
- План работы першаснай прафсаюзнай арганізацыі на 1-паўгоддзе 2024 года
- Склад першаснай прафсаюзнай арганізацыі Вялікакрушынаўскай базавай школы
- Навіны
- Порядок вступления в профсоюз
- Закон РБ о защите персональных данных
- Устав Белорусского профессионального союза работников образования и науки
- Санатории Федерации профсоюзов Беларуси
-
- Палітыка ўстановы адукацыі ў адносінах апрацоўкі, даступа і абароны персанальных дадзеных
- Палажэнне аб арадку забеспячэння канфедынцыяльнасці пры апрацоўцы інфармацыі, якая змяшчае персанальныя дадзеныя
- Пералік пасад, якія маюць права доступа і апрацоўцы персанальных дадзеных працаўнікоў і навучэнцаў
-
- Класным кіраўнікам
- Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі
- Рэалізацыя палітыкі ў дачыненні да ВІЧ-інфекцыі ва ўстановах адукацыі РБ
- План мерапрыемстваў па прафілактыцы правапарушэнняў, наркаманіі, таксікаманіі, алкагалізму і тытунекурэння сярод навучэнцаў
- Інтэрнэт-залежнасць. Рэальныя пытанні аб віртуальнай праблеме
- «В новый год без правонарушений»
- ПЛАН прафілактычнай работы па супрацьдзеянні наркаспажыванню і незаконнаму абароту наркотыкаў у 2024/2025 н.г.
- Шосты школьны дзень
- ГА "БРПА"
- палажэнне аб валанцёрскім атрадзе
- Антынаркатычны атрад "Жыцце"
- Цімураўскі атрад "Добрае сэрца"
- Пошукава - даследчы атрад "Патрыёт"
-
- Памятка пры ўзнікненні пажару ў будынку
- Бацькоўскі кантроль
- Прафарыентацыя старшакласнікаў
- Памятка для бацькоў аб шкодзе спайсу
- Прафілактыка алкагалізму
- Что такое наркомания, и как происходит приобщение к наркотикам?
- Рэкамендацыі бацькам
- Аб прафілактыцы алкагольнай, нікацінавай і наркатычнай залежнасцяў
- Асаблівасці адказнасці непаўналетніх па Кодэксе аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь
- Што мы ведаем пра СНІД?
- Адказнасць за незаконны абарот наркатычных сродкаў.
- Што важна ведаць аб ІППШ?
- Дэкрэт прэзідэнта РБ
- Кодэкс РБ аб адміністрацыйных правапарушэннях
- Крымінальны кодэкс РБ
- Прафілактыка траўматызму
- БАЦЬКАМ 1 КЛАСА
- Правільная пастава
- Прафілактыка парушэння зроку
- Дети от 7 до 10 лет
- дети от 10 до 13 лет
- Подростки в возрасте 14 - 17 лет
- Нельзя! Осторожно! Можно!
- Бацькам аб сінтэтычных наркотыках
- ПАМЯТКА для бацькоў па прафілактыцы экстрэмізму, дэструктыўных праяў
- КИБЕРБУЛЛИНГ: што рабіць бацькам
-
- Не выпальвайце сухую траву!
- Топ 5 прычын пажараў
- Бяспечная печ
- Курэнне ў ложку
- Небяспека піратэхнікі
- Перазагрузка электрасеткі
- Небяспека зімовага вадаёма
- Правілы выкарыстання электрапрыбораў
- Пячное ацяпленне
- Правілы бяспекі дома
- Кніжка "Поведение в различных ЧС"
- Кніжка "Памятка родителям"
- Кніжка "МЧС Беларуси: помощь рядом"
- Дзеянні пры сігнале «Внимание всем!»
- Першасныя сродкі пажаратушэння
- Правілы бяспекі на прыродзе
- Выклік службы выратавання
- Небяспечныя месцы для гульняў
- Правілы паводзін у лесе
- Парады спецыялістаў МНС, да якіх варта прыслухацца
- Заблукаў у горадзе
- Бяспека дзяцей на вадзе
- Купанне ў нецвярозым стане
- Дзеці без нагляду
- Правілы выкліку ратавальнікаў
- Дзіцячая свавольства з агнём
- Асцярожна, ртуць!
- Аб тым, як пасябраваць з печчу
- Памяткі па бяспецы
- Энцыклапедыя бяспекі. Першая дапамога
- Печка патрабуе догляду
-
- Зборнік тэхналагічных карт і блюд дыетычнага харчавання
- Савет па харчаванню
- План работы Савета па харчаванню на 2024/2025 навучальны год
- Графік прыёму ежы на 2024/2025 н.г.
- Аплата школьнага харчавання праз сістэму ЕРИП
- Плата за харчаванне ва ўстанове адукацыі
- Падставы і парадак падачы дакументаў для прадастаўлення бясплатнага харчавання навучэнцам
- Фотаматэрыялы
- Здаровае харчаванне
- Прынцыпы здаровага харчавання школьнікаў
-
- Пералік адміністрацыйных працэдур
- Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта
- Графік асабістага прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніцтвам Рагачоўскага райвыканкама, кіраўнікамі дзяржаўных органаў і арганізацый раёна ў сельскіх выканаўчых камітэтах
- Графік прыёму грамадзян і юрыдычных асоб па асабістых пытаннях кіраўніцтвам і членамі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
- Графік прыёму грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб кіраўніком Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама
- Графік прыёму грамадзян у аддзеле адукацыі Рагачоўскага райвыканкама
- Кніга заўваг і прапаноў
- Сістэма зваротаў
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Телефоны: 8 02339 7 24 58, 7 24 58, 7 59 19
Email: v-kryshinovka_school@rogachev.gov.by
© 2011 - 2024
ООО "Образовательные системы"